Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2018, 17:53

Новыя члены кабінета міністраў Малдовы ўступілі на пасады

10 студзеня, Кішынёў /БЕЛТА - МАЛДПРЭС/. Новыя члены кабінета міністраў Малдовы прынеслі прысягу ў час урачыстай цырымоніі ў Дзяржаўнай рэзідэнцыі. Аб гэтым перадае МАЛДПРЭС са спасылкай на ўпраўленне ўрада па камунікацыях і пратаколе.

Кабмін дапоўнілі віцэ-прэм'ер па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Юрый Лянкэ і віцэ-прэм'ер па пытаннях рэінтэграцыі Крысціна Леснік, а таксама пяць міністраў: Кірыл Габурыч - міністр эканомікі і інфраструктуры, Святлана Чабатар - міністр аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, Лівіу Валкановіч - міністр сельскай гаспадаркі, рэгіянальнага развіцця і навакольнага асяроддзя, Тудар Ульянаўскі - міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі, Аляксандр Тэнасе - міністр юстыцыі.

З папярэдняга ўрадавага складу свае пасады захавалі толькі чатыры міністры: міністр адукацыі, культуры і даследаваняў Моніка Бабук, міністр унутраных спраў Аляксандр Жыздан, міністр фінансаў Актавіян Армашу і міністр абароны Еўджэн Стурза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі