Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лістапада 2017, 12:33

Новы тайфун пагражае В'етнаму, дзе праходзіць саміт АЦЭС

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайфун "Хайкуй" (Haikui) сфарміраваўся ў Паўднёва-Кітайскім моры на захад ад Філіпін. Праз некалькі дзён ён можа ўяўляць пагрозу для В'етнама, паведамляе ТАСС са спасылкай на метэаралагічную службу В'етнама.

Сіноптыкі пакуль не прагназуюць дакладнай траекторыі тайфуну, скорасць ветру ў цэнтры якога, як мяркуецца, будзе складаць 90-105 км/гадз, аднак яны не выключаюць, што праз некалькі дзён стыхія можа дасягнуць раёна Дананга. Менавіта сюды прыбылі лідары многіх краін для ўдзелу ў саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС).

Адзначаецца, што тайфун дасягне ўзбярэжжа краіны не раней за 14-15 лістапада і будзе ўжо ў аслабленым выглядзе.

У канцы мінулага тыдня цэнтральны В'етнам апынуўся пад ударам моцнага тайфуну "Дамры", які стаў найбольш разбуральным за апошнія 20 гадоў. Згодна з апошнімі данымі, стыхія забрала жыцці 112 чалавек, 20 лічацца прапаўшымі без вестак. Многія раёны ў зоне бедства былі затоплены, дзясяткі тысяч дамоў і збудаванняў пашкоджаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі