Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 верасня 2016, 09:08

Невядомы адкрыў стральбу каля гандлёвага цэнтра ў Х'юстане, паранены 7 чалавек

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невядомы ўчыніў стральбу каля гандлёвага цэнтра ў амерыканскім Х'юстане, паранены 7 чалавек, стралок забіты, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных паліцыі, цемнаскуры мужчына адкрыў стральбу з рэвальвера па аўтамабілях, што знаходзіліся побач. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца інцыдэнту, адкрылі агонь у адказ. У выніку стралок быў забіты. Таксама раненні атрымалі сем чалавек, якія былі дастаўлены ў бальніцы.

Матывы злачынца невядомы, паліцыя праводзіць расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі