Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2017, 15:02

Названа імя падазронага ва ўчыненні тэракта ў метро Лондана

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанскія СМІ паведамілі імя аднаго з двух падазроных ва ўчыненні тэракта ў метро Лондана. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Sky News, па справе аб узрыве на станцыі "Парсанс грын" праходзіць 21-гадовы Яя Фарух (Yahyah Farroukh).

Паліцэйскія 17 верасня правялі вобыск па месцы жыхарства Фаруха ў лонданскім прыгарадзе Стануэл (графства Сара).

Раней паведамлялася, што затрыманы другі падазроны ў арганізацыі тэракта ў метро Лондана. 21-гадовы мужчына быў затрыманы вечарам 16 верасня ў раёне Хаўнслоу. Яго даставілі ў паліцэйскае аддзяленне на поўдні Лондана. Таксама ў сувязі з тэрактам у метро паліцыя англійскага графства Кент затрымала ў прыморскім горадзе Дуўр 18-гадовага маладога чалавека. Яго імя пакуль невядома.

Узрыў у вагоне поезда лонданскага метро на наземнай станцыі "Парсанс грын" быў учынены раніцай 15 верасня. Выбуховае ўстройства спрацавала не поўнасцю. Пацярпелі 30 чалавек. Большасць з іх атрымалі апёкі твару, верхніх і ніжніх канечнасцей. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі