Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Назарбаеў атрымаў права пажыццёва ўзначальваць Савет бяспекі

У свеце 12.07.2018 | 12:23
Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіва
Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіва

12 ліпеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Закон "Аб Савеце бяспекі Рэспублікі Казахстан", згодна з якім першаму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву пажыццёва належыць права ўзначальваць Савет бяспекі, уступіў у сілу. Дакумент апублікаваны ў газеце "Казахстанская правда".

У законе адзначаецца, што "першаму Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан - Елбасы з прычыны яго гістарычнай місіі пажыццёва належыць права ўзначальваць Савет бяспекі ў якасці старшыні".

Дакумент вызначае прававы статус, кампетэнцыю і арганізацыю дзейнасці Савета бяспекі Казахстана. У маі бягучага года ён быў прыняты парламентам. Прэзідэнт Казахстана падпісаў яго 5 ліпеня. Канстытуцыйны савет прызнаў дакумент адпаведным Канстытуцыі.

Савет бяспекі з'яўляецца канстытуцыйным органам, які ўтвараецца Прэзідэнтам Казахстана і каардынуе правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці краіны ў мэтах захавання ўнутрыпалітычнай стабільнасці, абароны канстытуцыйнага ладу, дзяржаўнай незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальных інтарэсаў Казахстана на міжнароднай арэне.

"Рашэнні Савета бяспекі і старшыні савета з'яўляюцца абавязковымі і падлягаюць няўхільнаму выкананню дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і службовымі асобамі Рэспублікі Казахстан", - гаворыцца ў дакуменце.

Закон уводзіцца ў дзеянне з дня яго першага афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).