Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2017, 14:27

Нарвежскія ратавальнікі паднялі фюзеляж Мі-8, які ўпаў у мора, людзей у ім няма

4 лістапада, Лонгйір /БЕЛТА - ТАСС/. Нарвежскія ратавальнікі дасталі са дна Паўночнага Ледавітага акіяна расійскі верталёт Мі-8, які затануў пасля крушэння каля ўзбярэжжа Шпіцбергена. Аб гэтым паведаміў кіраўнік аператыўнай групы МНС Расіі на Шпіцбергене Яўген Саідаў.

"У ноч на суботу была праведзена работа па падняцці фюзеляжа расійскага верталёта са дна. Пасажыраў і членаў экіпажа ўсярэдзіне верталёта не было", - сказаў Яўген Саідаў, адзначыўшы, што фюзеляж і хваставая частка падняты на борт судна.

Гутарковы самапісец з затанулага паблізу Шпіцбергена расійскага верталёта падняты са дна і будзе накіраваны ў Маскву на расшыфроўку, паведаміў Яўген Саідаў.

Работа па падняцці верталёта пачалася ўвечары 3 лістапада. Аперацыя ўскладнялася дрэннай бачнасцю і суровымі арктычнымі ўмовамі.

Яўген Саідаў таксама расказаў, што пошукавая аперацыя на ўзбярэжжы Шпіцбергена будзе прадаўжацца.

Верталёт Мі-8 авіякампаніі "Конверс Авія", на борце якога знаходзілася пяць членаў экіпажа і трое супрацоўнікаў НДІ Арктыкі і Антарктыкі, знік 26 кастрычніка, калі накіроўваўся з закансерваванага пасёлка Піраміда ў Барэнцбург. Ноччу 29 кастрычніка да пошуку верталёта далучыліся больш за 40 ратавальнікаў МНС Расіі, машына была знойдзена нарвежскім суднам за два кіламетры на паўночны ўсход ад мыса Хеер. 30 кастрычніка за 130 метраў ад месца крушэння верталёта было знойдзена цела аднаго загінулага.

Арктычны архіпелаг Шпіцберген размешчаны ў Арктыцы паміж 76-й і 80-й паралелямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі