Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 верасня 2017, 12:32

Нагнятанне вакол КНДР можа прывесці да планетарнай катастрофы - Пуцін

5 верасня, Сямэнь /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў, што без перагавораў з КНДР можна давесці сітуацыю да планетарнай катастрофы. Аб гэтым ён заявіў у кітайскім Сямэне па выніках саміту БРІКС.

Прэзідэнт Расіі нагадаў аб ужо існуючых ваенных магчымасцях КНДР. "У гэтых умовах нагнятанне ваеннай істэрыі да дабра не давядзе, гэта ўсё можа прывесці да глабальнай, планетарнай катастрофы і да вялікай колькасці чалавечых ахвяр", - заявіў ён.

"Ніякага іншага шляху акрамя мірнага дыпламатычнага спосабу вырашэння паўночнакарэйскай ядзернай праблемы не існуе", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў, што лічыць недарэчным адначасовае ўключэнне Расіі ў санкцыйны спіс разам з КНДР і просьбы да Масквы далучыцца да новых санкцый супраць гэтай краіны. "Гэта, вядома, як мінімум недарэчна - ставіць нас у адзін спіс з Паўночнай Карэяй, потым прасіць дапамагчы ў санкцыйных практыкаваннях супраць Паўночнай Карэі", - сказаў ён.

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што "санкцыйны рэжым ужо неэфектыўны зусім". Прэзідэнт сказаў і аб гуманітарным аспекце гэтага пытання. "Як бы мы ні ўздзейнічалі на Паўночную Карэю, курс Паўночнай Карэі ад гэтага не зменіцца, а пакуты мільёнаў людзей могуць шматразова павялічыцца", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў меркаванне, што КНДР адмовіцца ад ядзернай праграмы, толькі калі будзе адчуваць сябе ў бяспецы. "А што можа забяспечыць бяспеку? Аднаўленне міжнароднага права. Трэба весці справу да дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі", - падкрэсліў расійскі лідар.

Ён таксама заявіў, што Масква гатова супрацоўнічаць з іншымі краінамі і абмяркоўваць дэталі для вырашэння праблемы Карэйскага паўвострава. Уладзімір Пуцін нагадаў, што РФ - адна з аўтараў рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН па КНДР і поўнасцю яе выконвае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі