Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2018, 10:14

Начны клуб згарэў у Авіньёне, пацярпелі 9 чалавек

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Авіньён на паўднёвым усходзе Францыі загарэўся начны клуб, пацярпелі 9 чалавек, паведамляе ТАСС.

Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 20 красавіка. Паводле папярэдніх даных, прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта, пакінутая ў пакоі для курэння.

Ратавальнікі эвакуіравалі з будынка больш за 700 чалавек. Тром маладым людзям з-за атручэння чадным газам спатрэбілася шпіталізацыя. Яшчэ шасцёра дапамогу атрымалі на месцы.

У тушэнні агню ўдзельнічалі 20 пажарных аўтамабіляў і каля 80 ратавальнікаў. Будынак клуба цалкам разбураны агнём.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі