Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 верасня 2016, 11:39

На рэферэндуме ў Азербайджане адобраны ўсе змяненні ў Канстытуцыю

27 верасня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Усе змяненні ў Канстытуцыю, ініцыіраваныя прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, былі адобраны на праведзеным 26 верасня рэферэндуме. Такія папярэднія вынікі, агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) пасля падліку бюлетэняў, якія паступілі з 70,2 працэнта ўчасткаў.

Паводле слоў старшыні ЦВК Азербайджана Мазахіра Панахава, на рэферэндуме прагаласавалі 69,7 працэнта выбаршчыкаў, што складае 3 млн 671 тыс. 707 чалавек. Міжнародныя і мясцовыя наглядальнікі адзначылі актыўнасць выбаршчыкаў.

Мазахір Панахаў падкрэсліў, што галасаванне на ўсіх 5 тыс. 627 участках праводзілася ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, прайшло ў спакойнай і празрыстай абстаноўцы. Усе выбарчыя ўчасткі адкрыліся і закрыліся своечасова.

"У ЦВК афіцыйна ніякіх скаргаў не паступала. На гарачую лінію ЦВК паступалі звароты інфарматыўнага характару", - паведаміў Мазахір Панахаў.

Паводле папярэдніх вынікаў рэферэндуму, прэзідэнт Азербайджана ўпершыню атрымаў права распускаць Мілі Меджліс (парламент). За дапаўненне Канстытуцыі гэтым палажэннем прагаласавалі 87,4 працэнта выбаршчыкаў.

Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта Азербайджана прадаўжаецца з 5 да 7 гадоў. За гэту папраўку да Канстытуцыі прагаласавала 91,2 працэнта выбаршчыкаў. Адпаведны артыкул Канстытуцыі дапаўняецца сказам наступнага зместу: "Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі мае права аб'явіць пазачарговыя выбары Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі".

У Азербайджане таксама ўводзяцца пасады першага віцэ-прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтаў. За гэту папраўку ў Канстытуцыю прагаласавала 89,3 працэнта выбаршчыкаў. "Першы віцэ-прэзідэнт і віцэ-прэзідэнты Азербайджанскай Рэспублікі назначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі", - гаворыцца ў артыкуле Канстытуцыі.

На рэферэндуме адобрана адмена ўзроставага цэнзу для выбрання прэзідэнтам, які да гэтага часу складае 35 гадоў. За гэту папраўку прагаласаваў 91 працэнт удзельнікаў рэферэндуму. Паніжаецца з 25 да 18 гадоў узроставы парог для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах (88,3 працэнта выбаршчыкаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі