Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2017, 13:53

На прэзідэнцкіх выбарах у Эквадоры лідзіруе Ленін Марэна

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Эквадоры завяршыліся выбары прэзідэнта. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даныя Нацыянальнага выбарчага савета, па выніках першага тура лідзіруе кандыдат ад кіруючага левага блока "Альянс Краіна", былы віцэ-прэзідэнт Ленін Марэна.

Паводле папярэдніх даных, атрыманых пасля апрацоўкі 73,6 працэнта бюлетэняў, Ленін Марэна заручыўся падтрымкай 38,7 працэнта выбаршчыкаў.

Для перамогі ў першым туры кандыдату неабходна набраць больш за 50 працэнтаў галасоў або больш за 40 працэнетаў галасоў пры ўмове, што яго адрыў ад бліжэйшага саперніка складзе не менш за 10 працэнтаў. Калі гэта нікому не ўдасца, то 2 красавіка адбудзецца другі тур выбараў. У ім прымуць удзел два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

Выбраны прэзідэнт уступіць на пасаду 24 мая. Яго мандат разлічаны на чатыры гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі