Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2018, 14:52

На прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане за Аліева прагаласавалі 86 працэнтаў выбаршчыкаў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане за дзеючага кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева, паводле папярэдніх даных, прагаласавалі 86 працэнтаў выбаршчыкаў, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Усяго на пасаду прэзідэнта прэтэндавалі 8 кандыдатаў. Ільхам Аліеў атрымаў перамогу з вялікім адрывам. Лепшы вынік яго сапернікаў - 3,11 працэнта.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Мазахір Панахаў паведаміў журналістам, што галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах адбылося на 5641 выбарчым участку. У інфармацыйны цэнтр ЦВК паступілі даныя аб выніках галасавання з больш як 92 працэнтаў участкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі