Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 чэрвеня 2019, 10:52

На поўначы Італіі ўзарваўся дом, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гарыцыі на поўначы Італіі ўзарваўся двухпавярховы дом. Пад заваламі могуць знаходзіцца тры чалавекі, піша італьянская газета La Repubblica.

Інцыдэнт здарыўся сёння каля 4.20 па мясцовым часе. Паводле папярэдніх даных, прычынай узрыву паслужыла ўцечка газу. У выніку будынак поўнасцю разбураны.

Раён здарэння ачэплены. На месцы працуюць восем пажарных каманд. Паводле іх слоў, у раёне моцна адчуваецца пах газу. Тэхнікі працуюць над устараненнем уцечкі. На месцы таксама знаходзіцца паліцыя правінцыяльнага камандавання Гарыцыі. Паводле іх звестак, будынак, што абрушыўся, быў з трох кватэр: адна ў час узрыву была пустая, у другой жыў адзін чалавек, а ў трэцяй - пара. Карабінеры безвынікова спрабавалі дазваніцца да жыльцоў. Усе тры чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі