Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 10:34

На парламенцкіх выбарах у Нідэрландах перамагае партыя прэм'ера Рутэ

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парламенцкіх выбарах у Нідэрландах, што прайшлі напярэдадні, упэўненую перамогу атрымлівае Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (НПСД), якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Марк Рутэ, перадае ТАСС.

Паводле папярэдніх даных, пасля завяршэння падліку галасоў у 362 з 388 муніцыпалітэтаў НПСД атрымлівае перамогу на выбарах і можа разлічваць на 33 са 150 месц у галоўным заканадаўчым органе краіны.

Другое месца займае крайне правая Партыя свабоды Герта Вілдэрса, якая атрымае 20 месц. Трэцяе месца дзеляць "Хрысціянска-дэмакратычны прызыў" і "Дэмакраты-66". Кожная з гэтых палітычных сіл атрымлівае па 19 месц у парламенце.

Яўка выбаршчыкаў склала 80 працэнтаў. Афіцыйныя вынікі галасавання будуць абвешчаны 21 сакавіка пасля паўторнага падліку ўсіх галасоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі