Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2017, 16:27

На парламенцкіх выбарах у Аргенціне перамогу атрымалі прыхільнікі ўрада

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парламенцкіх выбарах у Аргенціне, якія прайшлі напярэдадні, перамогу ў большасці рэгіёнаў краіны атрымалі прыхільнікі ўрада, інфармуе ТАСС.

Папярэднія вынікі выбараў сведчаць аб перамозе кандыдатаў ад праўрадавых альянсаў у сталіцы рэспублікі, а таксама 12 з 23 правінцый, у тым ліку буйнейшых: Буэнас-Айрэсе, Кордаве, Санта-Фе і Мендосе. Сенацкія спісы прыхільнікаў прэзідэнта Маўрысіа Макры перамагаюць у чатырох з васьмі рэгіёнаў, дзе праводзілася галасаванне ў верхнюю палату парламента.

У правінцыі Буэнас-Айрэс другое месца заняў альянс "Грамадзянскае адзінства", створаны экс-прэзідэнтам Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер. Згодна з вынікамі, атрыманымі пасля апрацоўкі даных 99,22 працэнта ўчасткаў, за яго сенацкі спіс прагаласавалі 37,25 працэнта жыхароў рэгіёна, за прыхільнікаў урада на чале з экс-міністрам адукацыі Эстэбанам Булрычам - 41,38 працэнта. Такім чынам, "Грамадзянскае адзінства" гарантавала сабе адно месца ў верхняй палаце парламента, якое атрымае Фернандэс дэ Кіршнер.

Увогуле па выніках выбараў будуць абноўлены 127 з 257 месц у палаце дэпутатаў і 24 з 72 - у сенаце. Нягледзячы на перамогу, прыхільнікі ўрада не змогуць атрымаць абсалютную большасць у парламенце. Цяпер ні адна партыя не кантралюе ні адну з палат Кангрэса.

Перамога прыхільнікаў урада на парламенцкіх выбарах у большасці рэгіёнаў Аргенціны пацвердзіла прыхільнасць насельніцтва да перамен. З такой заявай выступіў прэзідэнт рэспублікі Маўрысіа Макры. "Гэта вельмі важны дзень, таму што сёння мы пацвердзілі нашу прыхільнасць да перамен", - сказаў ён, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі