Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2017, 09:50

На Ірландыю абрушыўся шторм "Афелія": двое загінулі, 360 тыс. дамоў без электрычнасці

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шторм "Афелія" абрушыўся на Ірландыю, загінулі два чалавекі, каля 360 тыс. дамоў засталося без электрычнасці, паведамляе ТАСС.

Міжнародны аэрапорт Дубліна аб'явіў аб адмене 130 рэйсаў. У сталіцы таксама спынена работа гарадскога транспарту, паліцыя заклікала гараджан адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіляў і без асаблівай неабходнасці не пакідаць свае дамы.

Цяпер парывы ветру ў зоне штармавога фронту дасягаюць 200 км/гадз. Метэаролагі ўжо назвалі ўраган найбольш значным пагодным катаклізмам у Ірландыі за апошнія 50 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі