Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 мая 2018, 11:12

На Гаваях аб'яўлена стыхійнае бедства

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Гаваях у раёне Пуна аб'яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа, паведамляюць інфармагенцтвы.

Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу перададзены запыт аб аказанні Гаваям дадатковай дапамогі для процістаяння стыхійнаму бедству.

Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна.

Вулкан Кілаўэа з'яўляецца папулярнай сярод турыстаў славутасцю, аднак цяпер мясцовыя ўлады просяць да яго не набліжацца. Знаходжанне паблізу можа пагражаць жыццю і здароўю турыстаў, фантаны вулканічнай лавы раней падымаліся ужо тут да 70 м у вышыню. Выкід лавы, які адбыўся там ў пачатку мая, суправаджаўся моцным землетрасеннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі