Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2017, 12:35

На Балі з-за актывізацыі вулкана эвакуіраваны 50 тыс. чалавек

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 50 тыс. чалавек былі эвакуіраваны на працягу некалькіх дзён на востраве Балі з-за актывізацыі вулкана на гары Агунг, які прачнуўся амаль тыдзень таму. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў.

Паблізу вулкана створана бяспечная зона дыяметрам амаль 7,5 км. Асаблівы рэжым будзе дзейнічаць не менш як 14 дзён.

Такія сур'ёзныя меры засцярогі прыняты, паколькі ў 1963 годзе, калі на Балі актывізаваўся гэты вулкан, загінулі больш за 1,5 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі