Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 снежня 2016, 15:38

Мытны кодэкс ЕАЭС плануецца зацвердзіць 26 снежня - Пуцін

8 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) плануецца зацвердзіць на саміце ў Санкт-Пецярбургу 26 снежня. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгранам Саркісянам.

"Мы чакаем вас 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Трэба будзе зацвердзіць новы Мытны кодэкс, што таксама, на мой погляд, з'яўляецца важнейшай вяхой на шляху фарміравання нашай адзінай эканамічнай прасторы", - звярнуўся Уладзімір Пуцін да Тыграна Саркісяна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі