8 жніўня, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. У выніку праведзеных сумесных мерапрыемстваў па прымусовым прыводзе супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы Алмазбек Атамбаеў, паведамілі ў прэс-службе МУС Кыргызстана.
"8 жніўня 2019 года супрацоўнікамі міліцыі сумесна з ДКНБ Кыргызстана ў выніку праведзеных мерапрыемстваў па прымусовым прыводзе затрыманы Алмазбек Атамбаеў", - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў МУС, пры правядзенні следча-аператыўных мерапрыемстваў ахвяр няма.
У час затрымання на месцы спецаперацыяй асабіста кіраваў міністр унутраных спраў Кыргызстана Кашкар Джунушаліеў і яго намеснік палкоўнік міліцыі Алмаз Аразаліеў.
У МУС паведамілі, што Алмазбек Атамбаеў будзе дастаўлены ў адпаведныя органы для правядзення далейшых следчых мерапрыемстваў згодна з заканадаўствам Кыргызстана.-0-