Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2017, 15:53

Моцныя снегапады і мяцеліцы прыйшлі ў Румынію і Балгарыю

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя снегапады і мяцеліцы прыйшлі ў Румынію і Балгарыю, парушыўшы штодзённы рытм жыцця людзей, паведамляюць інфармагенцтвы.

Так, снежная непагода ў Румыніі значна ўскладніла работу камунальных службаў, блакіраваны больш за 50 нацыянальных дарог у 11 паветах і тры аўтастрады. Са снежнага палону былі вызвалены амаль 1,2 тыс. чалавек і звыш 400 машын. З-за моцнага ветру закрыты ўсе парты на Чорным моры, абмежавана навігацыя на Дунаі.

Таксама ад нацыянальнай энергасеткі адключаны першы блок АЭС у Чарнаводэ. На гэты крок улады пайшлі, каб пазбегнуць аўтаматычных адключэнняў з-за складаных метэаўмоў.

Між тым у Балгарыі з-за моцных снегападаў амаль 23 тыс. абанентаў у 117 населеных пунктах усходняй часткі краіны ўжо засталіся без электрычнасці. Найбольш складаная абстаноўка назіраецца ў Бургаскай вобласці, дзе ад электрычнасці адрэзаны 95 працэнтаў населеных пунктаў.

Рух па шэрагу балгарскіх магістралей абмежаваны або прыпынены. У Варненскай, Добрычскай, Шуменскай і Сілістранскай абласцях рух забаронены для ўсіх відаў транспартных сродкаў. Закрыты ўчасткі аўтамагістралі Фракія, таксама рух абмежаваны на ўчастках аўтамагістралі Хемус.

Аднак лічыць, што непагода хутка адступіць, пакуль не трэба. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, яшчэ амаль тыдзень Балгарыя будзе знаходзіцца ў снежным палоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі