Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2017, 17:45

Моцныя маразы ва Украіне сталі прычынай гібелі 40 чалавек, больш за 800 пацярпелі

12 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Моцныя маразы ва Украіне сталі прычынай гібелі 40 чалавек на працягу тыдня. За мінулыя суткі памерлі 11 чалавек ад пераахаладжэнняў і абмарожанняў. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення экстраннай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф Міністэрства аховы здароўя Украіны Таццяна Цімашэнка ў час брыфінгу ў Кіеве.

"Па стане на сённяшнюю раніцу 869 чалавек звярнуліся па дапамогу ва ўстановы аховы здароўя, з іх шпіталізаваны 753 чалавекі, і, на жаль, мы маем 40 смяротных выпадкаў. Па стане на сёння гэта 40 чалавек, учора было 29 чалавек", - сказала Таццяна Цімашэнка.

Яна ўдакладніла, што з 40 лятальных выпадкаў у медустановах памерлі тры чалавекі, на вуліцы - 27, у дамах - 10.

Таццяна Цімашэнка адзначыла, што больш за ўсё чалавек загінула ў Роўненскай, Львоўскай і Нікалаеўскай абласцях. Пры гэтым асноўнай прычынай гібелі людзей у Міністэрстве аховы здароўя назвалі замярзанне ў нецвярозым стане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі