Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2017, 14:15

Моцныя ліўні затапілі каля 500 дамоў у Японіі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя ліўні, якія абрушыліся на прэфектуру Акіта ў Японіі, прывялі да маштабных паводак, затоплена каля 500 дамоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ападкі сталі прычынай выхаду рэк з берагоў, а таксама выклікалі шматлікія апоўзні. Паводле даных мясцовых улад, у шэрагу муніцыпалітэтаў пашкоджаны аб'екты інфраструктуры, парушаны транспартныя зносіны.

Аб магчымых ахвярах паводак пакуль не паведамляецца. Амаль 21 тыс. чалавек прадпісана ўкрыцца ў эвакуацыйных пунктах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі