Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лютага 2018, 14:01

Мядзведзеў заклікаў краіны ЕАЭС выпрацаваць агульны падыход да крыптавалют

2 лютага, Алматы /БЕЛТА - ТАСС/. Замыкацца ў рамках нацыянальнай мадэлі крыптавалюты нельга, трэба зблізіць падыходы да яе ў рамках ЕАЭС. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на форуме "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі".

"Што я хачу сказаць наконт крыптаактываў? У любым выпадку мы не павінны замыкацца ў рамках нацыянальнай мадэлі. Вось тут калегі гаварылі, што можна будзе расплачвацца крыптавалютамі. Давайце да гэтага больш уважліва паставімся, таму што нашы эканомікі вельмі моцна і цесна звязаны", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. "Немагчыма будзе ўкараніць гэтыя прынцыпы ўнутры адной краіны, трэба зблізіць нашы падыходы на ўзроўні саюза", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Мядзведзева, у ідэале па крыптаактывах трэба рыхтаваць міжнародныя канвенцыі. "У адваротным выпадку ўсё гэта будзе пад зусім іншым вуглом развівацца і будзе выглядаць не зусім зразумелым і законным", - сказаў прэм'ер-міністр Расіі. Ён звярнуў увагу на неабходнасць сінхранізаваць намаганні ў гэтай сферы краін ЕАЭС.

Прэм'ер-міністр Расіі адзначыў, што краінам свету не ўдасца хутка пераадолець лічбавую няроўнасць. "Хачу развеяць тую эйфарыю, якая цяпер пануе тут і на вельмі розных пляцоўках. Не трэба думаць, што мы ўсе, нават самыя развітыя краіны зможам прасунуць лічбавы парадак дня за нейкі зусім абмежаваны час: вельмі вялікія адрозненні паміж краінамі, вельмі вялікае тое, што называецца лічбавай няроўнасцю", - сказаў старшыня ўрада РФ. Ён нагадаў, што яшчэ ў 2000 годзе на саміце "васьмёркі" ўпершыню абмяркоўвалася тэма лічбавай няроўнасці. "Ці можна сказаць, што мы за гэтыя гады яе пераадолелі? Вядома, не. Так, лічба ўжо стала неад'емнай часткай нашых эканомік, але лічбавая няроўнасць не пераадолена", - канстатаваў Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго ацэнкі, лічбавая няроўнасць з'яўляецца "ключавой рэччу". Да таго часу, пакуль будзе захоўвацца лічбавая няроўнасць не толькі паміж нашымі краінамі "пяцёркі" (РФ, Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан), або ў СНД, ці ў Еўропе і Азіі, а наогул на планеце, немагчыма гаварыць аб тым, што лічбавы парадак дня стаў універсальным", - падкрэсліў кіраўнік расійскага Кабміна.

Сёння ў Алматы праходзіць форум "Лічбавы парадк дня ў эпоху глабалізацыі". Галоўная мэта сустрэчы - выпрацоўка сумесных мер па развіцці ўласных лічбавых эканомік, павышэнні канкурэнтаздольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі