Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мядзведзеў падпісаў пастанову аб правядзенні ў Расіі альтэрнатыўных АГ спаборніцтваў

У свеце 12.02.2018 | 19:55

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб правядзенні ў РФ альтэрнатыўных спаборніцтваў для айчынных спартсменаў, якія не атрымалі запрашэнне на Алімпіяду ў Пхёнчхане, паведамляе ТАСС.

Як удакладніў віцэ-прэм'ер РФ Віталь Мутко, спаборніцтвы пройдуць у некалькіх гарадах РФ па алімпійскіх і паралімпійскіх відах спорту, а прызавы фонд будзе аналагічны ўзнагароджанню для прызёраў Алімпіяды.

Віталь Мутко нагадаў, што запрашэнні на Гульні-2018 не атрымалі амаль 70 спартсменаў у пяці відах спорту і паралімпійцы, якія павінны былі ўдзельнічаць у трох галоўных дысцыплінах. "Каб мы маглі захаваць патэнцыял у зімовых відах спорту, падтрымаць спартсменаў, даць ім магчымасць рэалізавацца, падпісана распараджэнне, якім вызначаюцца пяць відаў спорту - лыжы, біятлон, бабслей, шорт-трэк, канькабежны спорт, дзе практычна цалкам асноўны склад (расійскіх спартсменаў) не быў дапушчаны", - растлумачыў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, спаборніцтвы па гэтых відах спорту пройдуць адразу пасля Алімпійскіх гульняў.

Спаборніцтвы будуць прымаць гарады, дзе ёсць добрая матэрыяльная база. Сярод такіх Віталь Мутко назваў Санкт-Пецярбург і Ханты-Мансійск.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сярэднестатыстычны беларускі мужчына У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6%. На пачатак 2018 года колькасць мужчын у рэспубліцы склала 4422 тыс. чалавек.