Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2017, 15:32

Мінскія пагадненні далі магчымасць знізіць узровень баявых дзеянняў у Данбасе - Парашэнка

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што мінскія пагадненні далі магчымасць знізіць узровень баявых дзеянняў у рэгіёне, паведамляюць РІА Навіны.

"Яны не ідэальныя, яны прымаліся ў вельмі складаных для Украіны ваенна-палітычных умовах. Яны не прынеслі пастаяннага міру. Але застаецца бясспрэчным той факт, што менавіта дзякуючы мінскім дамоўленасцям нам удалося значна знізіць узровень баявых дзеянняў і чалавечых страт у Данбасе", - заявіў Пётр Парашэнка сёння ў час штогадовага звароту да парламента.

Як паведамляе ТАСС, прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што разгортванне міратворчай місіі ААН на тэрыторыі Данбаса стала б рэальным прарывам ва ўрэгуляванні канфлікту. Паводле слоў Пятра Парашэнкі, украінскі бок гатовы да прадметнай размовы з членамі Савета Бяспекі ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі