Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лютага 2018, 16:15

Міністр аховы здароўя Францыі заклікала французаў прайсці вакцынацыю супраць адру

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Францыі Аньес Бюзен заклікала французаў тэрмінова прайсці вакцынацыю супраць адру з-за ўспышкі захворвання на паўднёвым захадзе краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Рэкамендацыю зрабіць прышчэпку ад адру Аньес Бюзен агучыла ў эфіры радыёстанцыі France Inter. "У некаторых рэгіёнах Францыі ахоп вакцынацыяй складае 70 працэнтаў. Для прадухілення ўзнікнення ўспышкі ў краіне гэтага недастаткова", - заявіла Аньес Бюзен.

Эпідэмія адру зафіксавана ў французскім рэгіёне Новая Аквітанія. Тут было выяўлена 269 выпадкаў заражэння, у 66 выпадках захварэўшыя былі шпіталізаваны. Чатыры чалавекі праходзяць лячэнне ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі. У бальніцы горада Пуацье 13 лютага ад гэтага інфекцыйнага віруснага захворвання памерла 32-гадовая жанчына. Як адзначылі медыкі, яна не была прышчэплена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі