18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Расіі абнародавала апошнія даныя аб загінулых і пацярпелых у Керчанскім політэхнічным каледжы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт міністэрства.
Паводле апошніх даных, колькасць загінулых склала 19 чалавек, 37 чалавек знаходзяцца ў стацыянарах. Пацярпелым аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога. З пацярпелымі і іх сваякамі цяпер працуюць псіхолагі.
У аэрапорт Сімферопаля накіраваны спецборт Іл-76 з пяццю модулямі для магчымай эвакуацыі. У федэральных установах зарэзерваваны ложкі на выпадак, калі пацярпелым спатрэбіцца спецыялізаваная медыцынская дапамога.
На гэты час размініраванне на месцы трагедыі ў Керчы завершана. Агенцтва "РІА Навіны" паведаміла, што сярод асабістых рэчаў у будынку каледжа было знойдзена другое ўзрыўное ўстройства, яно абясшкоджана.-0-