Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2018, 17:51

Мігель Дыяс-Канель выбраны старшынёй Дзяржсавета Кубы

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мігель Дыяс-Канель выбраны на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета Кубы, паведамляюць інфармагенцтвы.

На гэтай пасадзе ён змяніў 86-гадовага Рауля Кастра, які займаў пасаду старшыні Дзяржсавета з 2008 года. Кандыдатуру Мігеля Дыяс-Канеля падтрымалі 603 з 604 дэпутатаў. Іншыя кандыдатуры на гэту пасаду не разглядаліся.

Раней Мігель Дыяс-Канель займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржсавета.

Згодна з кубінскім заканадаўствам, кіраўнік Дзяржсавета таксама з'яўляецца кіраўніком Савета Міністраў і лічыцца кіраўніком кубінскай дзяржавы. Ён выбіраецца на пяцігадовы тэрмін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі