Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2017, 16:18

Лясныя пажары ў Іспаніі і Партугаліі забралі жыцці не менш як 23 чалавек

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 23 чалавекі загінулі ў выніку лясных пажараў у Іспаніі і Партугаліі. Аб гэтым паведаміла сёння газета "Мунда", інфармуе ТАСС.

У пірэнейскім каралеўстве стыхія бушуе ў аўтаномных супольнасцях Галісія і Астурыя. У мэтах бяспекі былі адменены заняткі ў шэрагу навучальных устаноў і эвакуіраваны жыхары некалькіх населеных пунктаў. Ахвярамі пажараў сталі тры чалавекі, яшчэ каля 20 пацярпелі. Не выключаецца, што прычынай узгаранняў з'яўляюцца наўмысныя падпалы.

У Партугаліі ўдар стыхіі прыпаў на цэнтр і поўнач краіны. У барацьбе з агнём задзейнічаны больш як 5 тыс. чалавек. У рэспубліцы зафіксаваны дзясяткі ачагоў узгарання. У выніку пажараў загінулі не менш як 20 чалавек. Тушэнне агню ўскладняюць умовы надвор'я.

У сярэдзіне чэрвеня ў цэнтральнай частцы Партугаліі ўзнік буйны лясны пажар. Тады мацней за ўсё пацярпеў населены пункт Педраган-Грандзі ў Лейрыі, дзе загінулі 64 чалавекі, яшчэ больш за 200 пацярпелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі