Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 жніўня 2017, 09:05

Ліквідацыя наступстваў шторму "Харві" абыдзецца ЗША ў рэкордную суму

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліквідацыя наступстваў шторму "Харві" абыдзецца ЗША ў рэкордную суму. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пры наведванні штата Тэхас, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэзідэнт ЗША наведаў зону бедства і паабяцаў пацярпелым федэральную дапамогу. Ён сказаў, што збіраецца працаваць з Кангрэсам у справе аказання дапамогі Тэхасу.

Тым часам, паводле паведамленняў мясцовых улад, колькасць ахвяр стыхіі ў Тэхасе дасягнула 30 чалавек. Больш як 13 тыс. чалавек былі выратаваны. Каля 20 тыс. жыхароў штата застаюцца ў прытулках з-за паводкі. Улады чакаюць, што ліўневыя дажджы прадоўжацца яшчэ каля двух дзён, а потым вада пачне спадаць.

Паводка ахапіла шырокія раёны Тэхаса. Яна была выклікана ўраганам "Харві", які затым аслабеў да трапічнага шторму. Як чакаецца, разбурэнні ад "Харві" могуць быць яшчэ больш маштабнымі, чым ад урагану "Катрына" ў 2005 годзе. За апошнія 12 гадоў "Харві" стаў самым разбуральным ураганам на тэрыторыі ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі