Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2016, 10:59

Лідары G7 у падагульняючай дэкларацыі адлюстравалі галоўныя міжнародныя і эканамічныя праблемы

27 мая, Ісэ-Сіма /БЕЛТА - ТАСС/. Удзельнікі саміту G7 у японскім нацыянальным парку Ісэ-Сіме (прэфектура Міэ) прынялі падагульняючую дэкларацыю, адлюстраваўшы ў ёй погляды на сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, а таксама выклаўшы сваю пазіцыю адносна вырашэння міжнародных праблем.

У падагульняючай дэкларацыі лідары G7 зноў увязалі працягласць санкцый адносна Расіі з рэалізацыяй мінскіх пагадненняў і падкрэслілі важнасць прадаўжэння дыялогу і работы "нармандскага фармату і Кантактнай групы". Удзельнікі саміту таксама лічаць неабходным у самыя кароткія тэрміны правесці выбары ў Данбасе.

Як і чакалася, увайшла ў дэкларацыю і сітуацыя на Карэйскім паўвостраве. Лідары G7 асудзілі ядзерныя і ракетныя выпрабаванні ў КНДР, а таксама адзначылі, што такія дзеянні парушаюць рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН. У дакуменце бакі выказалі "занепакоенасць рашэннем Ірана прадоўжыць выпрабаванні балістычных ракет".

Не абышлі ўдзельнікі саміту сірыйскі крызіс. Яны заклікалі "ўсе бакі і тых, хто іх падтрымлівае, поўнасцю выконваць пагадненне сб спыненні баявых дзеянняў, дасягнутае на аснове намагання Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі.

Сярод іншых тэм у дэкларацыі пазначаюцца міграцыйны крызіс, які стаў "буйнейшым з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны", сітуацыя ў Іраку, Афганістане, Емене, Лівіі і іншых краінах Афрыкі, Венесуэле, ядзернае раззбраенне, правы чалавека і рэформа ААН.

Па выніках сесій былі таксама прыняты асобныя дакументы па барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй, па забеспячэнні кібербяспекі і садзейнічанні ахове здароўя, а таксама развіцці інфраструктуры.

Саміт яшчэ прадаўжае сваю работу. Яго ўдзельнікі правядуць пашыраныя пасяджэнні з запрошанымі да ўдзелу прэзідэнтамі Інданезіі, Чада, Шры-Ланкі, кіраўнікамі ўрадаў Бангладэш, В'етнама, Лаоса і Папуа Новай Гвінеі. На дадатковых сесіях будуць прысутнічаць генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ён Кім, кіраўнік Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Анхель Гурыа і прэзідэнт Азіяцкага банка развіцця Такэхіка Накаа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі