Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2016, 19:55

Крушэнне самалёта ў Пакістане: знойдзены целы 21 чалавека

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На месцы крушэння самалёта Pakistan International Airlines на поўначы Пакістана знойдзены целы 21 чалавека, паведамляе пакістанская газета Dawn.

Прэс-сакратар авіякампаніі Pakistan International Airlines паведаміў, што на борце знаходзіліся 48 чалавек, сярод якіх 42 пасажыры, пяць членаў экіпажа і адзін інжынер. Паводле папярэдняй інфармацыі, у самалёце ляцелі тры іншаземцы, а таксама вядомы пакістанскі спявак Джунед Джамшэд.

На месцы крушэння праводзіцца выратавальная аперацыя, у якой удзельнічаюць ваенныя і мясцовыя жыхары. Выжыўшых, напэўна, няма. З-пад абломкаў ужо дасталі целы 21 чалавека. Яны моцна абгарэлі і могуць быць ідэнтыфікаваны толькі пры дапамозе тэстаў ДНК.

У авіякампаніі Pakistan International Airlines паведамілі, што робяць усё магчымае, каб дапамагчы сем'ям пасажыраў і членаў экіпажа і прадаставіць ім усю інфармацыю адносна інцыдэнту.

Самалёт пацярпеў крушэнне, калі накіроўваўся з акругі Чытрал у Ісламабад. Перад тым як знікнуць з экранаў радараў самалёт падаў сігнал бедства. Паводле адной з версій, прычынай крушэння самалёта маглі стаць няспраўнасці ў рухавіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі