Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 верасня 2016, 19:12

Краіны ЕС аб'явілі аб гатоўнасці ратыфікаваць Парыжскае пагадненне па клімаце да канца года

30 верасня, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Усе краіны ЕС аб'явілі аб гатоўнасці ратыфікаваць да канца 2016 года Парыжскае пагадненне па клімаце. Як заявіў старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск, гэта рашэнне прынята на пазачарговай сустрэчы Савета ЕС на ўзроўні міністраў па ахове навакольнага асяроддзя ў Бруселі.

"Усе міністры далі зялёнае святло для хутчэйшай ратыфікацыі Парыжскага пагаднення", - заявіў Дональд Туск.

Мэтай сустрэчы Савета ЕС на ўзроўні міністраў па ахове навакольнага асяроддзя было ўзгадненне пазіцый усіх краін ЕС (уключаючы Вялікабрытанію) па ратыфікацыі гэтага дакумента да канца 2016 года.

Парыжскае пагадненне ААН па клімаце было ўзгоднена 12 снежня 2015 года па выніках канферэнцыі ў Парыжы. 23 красавіка бягучага года на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку дакумент падпісалі 175 дзяржаў, у тым ліку Расія, Германія, Індыя, Кітай і ЗША. Дакумент прадугледжвае абавязацельствы бакоў не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш як на 2 градусы па Цэльсіі ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай. Пагадненне ўступіць у сілу пасля таго, як будзе ратыфікавана 55 краінамі, на якія прыпадае не менш за 55 працэнтаў ад агульнага аб'ёму глабальных выкідаў парніковых газаў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21 верасня 2016 года ў ходзе цырымоніі высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН перадаў Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну дакумент аб прыняцці Рэспублікай Беларусь Парыжскага пагаднення. Генсакратар выказаў удзячнасць Беларусі за лідарства і актыўны ўдзел у міжнародным працэсе па барацьбе з пагаршэннем клімату. Напярэдадні, 20 верасня, указ аб прыняцці дакумента падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь узяла на сябе ў рамках Парыжскага пагаднення абавязацельствы да 2030 года скараціць выкіды парніковых газаў на 28 працэнтаў у параўнанні з 1990-м. Беларусь стала адной з першых еўрапейскіх краін, якія выказалі згоду на Парыжскае пагадненне, разам з Албаніяй, Ісландыяй, Нарвегіяй і Украінай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі