Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 жніўня 2016, 13:40

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Італіі дасягнула 38 чалавек

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з апошнімі данымі, колькасць загінулых у выніку землетрасення ў Італіі дасягнула 38 чалавек. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на ўпраўленне грамадзянскай абароны краіны.

Пры гэтым колькасць ахвяр яшчэ можа павялічыцца, паколькі многія людзі лічацца прапаўшымі без вестак. Людзі могуць знаходзіцца пад руінамі.

Раней паведамлялася аб 22 загінулых пасля магутнага землетрасення ў абласцях Лацыа і Марке ў Італіі.

Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла з-за землетрасення перарваў сваю паездку на востраў Сіцылія і тэрмінова вяртаецца ў Рым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі