Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 10:23

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Іране дасягнула 200 чалавек

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Іране дасягнула 200 чалавек, 1,5 тыс. чалавек пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на іранскі тэлеканал Press TV.

Раней паведамлялася, што загінуў 141 чалавек, больш як 1 тыс. пацярпелі.

Паводле апошніх даных, у Іране каля 70 тыс. чалавек пазбавіліся жылля, для іх адкрываюць палатачныя лагеры і палявыя шпіталі.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані распарадзіўся аказаць пацярпелым усю неабходную дапамогу. У зоне бедства разгорнуты пошукава-выратавальныя аперацыі, дапамогу аказвае мясцовае аддзяленне Чырвонага Паўмесяца. Дапамогу Іраку і Ірану ў ліквідацыі наступстваў землетрасення прапанаваў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Землетрасенне магнітудай 7,2 адбылося ўвечары 12 лістапада на мяжы Ірана і Ірака. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 32 км на поўнач ад іранскага горада Сарполь-э-Захаб і за 100 км на паўднёвы ўсход ад горада Сулейманія ў Іраку. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км. Найбольшыя ахвяры і разбурэнні зафіксаваны ў іранскіх правінцыях Керманшах і Ілам. У правінцыі Керманшах аб'яўлена трохдзённая жалоба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі