Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 жніўня 2018, 15:43

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Інданезіі павялічылася да 105 чалавек

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку землетрасення ў Інданезіі ўзрасла да 105 чалавек, яшчэ 236 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вядома, што ўсе загінулыя былі мясцовымі жыхарамі. Сярод пацярпелых апынуліся замежныя турысты: з раненнямі ў бальніцы дастаўлены грамадзяне Вялікабрытаніі, Бельгіі, Даніі, Францыі, Чэхіі, Рэспублікі Карэя, ЗША.

Моцнае землетрасенне адбылося 5 жніўня на інданезійскім востраве Ламбок. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся на размешчаным непадалёку востраве Балі. Цяпер больш за 20 тыс. чалавек, у тым ліку каля 2,7 тыс. турыстаў, эвакуіраваны з зоны бедства.

Шэраг краін, у тым ліку Аўстралія, Малайзія, Сінгапур, прапанавалі Інданезіі сваю дапамогу ў сувязі з напаткаўшай краіну трагедыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі