Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2018, 19:29

Колькасць загінулых пры ўзрыве ў Афганістане ўзрасла да 25 чалавек

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку тэракта ў мячэці на ўсходзе Афганістана павялічылася да 25 чалавек, больш за 30 паранены. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы, спасылаючыся на заяву мясцовых улад.

Пры гэтым відавочцы сцвярджаюць, што пры ўзрыве загінулі каля 30 чалавек, яшчэ 100 пацярпелі.

Трагедыя здарылася ў горадзе Гардэз у правінцыі Пактыя. Атаку на мячэць, дзе ў гэты час вернікі сабраліся на малітву, учынілі два тэрарысты-смяротнікі.

На гэты час ніводная з дзеючых на тэрыторыі краіны экстрэмісцкіх груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі