Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2017, 17:55

Колькасць загінулых пры ўзрыве ў Афганістане дасягнула 29 чалавек

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замініраваны аўтамабіль узарваўся сёння каля аддзялення банка ў горадзе Лашкаргах на поўдні Афганістана, загінулі 29 чалавек, перадае ТАСС.

Раней паведамлялася пра 15 загінулых і 50 параненых.

Узрыў прагрымеў у той момант, калі ля банка сфарміравалася чарга з мясцовых жыхароў, якія прыйшлі за заработнай платай. У ліку забітых і параненых як ваеннаслужачыя, так і грамадзянскія асобы.

Адказнасць за ўзрыў пакуль не ўзяла на сябе ніводная з дзеючых у рэгіёне тэрарыстычных груповак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі