Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2016, 09:40

Колькасць загінулых пры атацы на Амерыканскі ўніверсітэт у Кабуле ўзрасла да 12 чалавек

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры нападзенні на Амерыканскі ўніверсітэт у Кабуле ўзрасла да 12, яшчэ 44 чалавекі атрымалі раненні, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Сярод загінулых - сем студэнтаў, тры паліцэйскія і два ахоўнікі. Большую частку пацярпелых, якія атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці (35 чалавек), складаюць студэнты.

Група ўзброеных людзей атакавала будынак універсітэта ў сталіцы Афганістана напярэдадні. Тэрарыст-смяротнік на аўтамашыне, начыненай узрыўчаткай, учыніў падрыў каля варот навучальнай установы. Затым некалькі ўзброеных асоб уварваліся ў будынак. Праз 10 гадзін пасля нападзення два баевікі былі знішчаны. Амаль 750 студэнтаў і супрацоўнікаў былі выратаваны.

Ні адна тэрарыстычная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі