Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 верасня 2017, 17:47

Колькасць загінулых пасля землетрасення ў Мексіцы дасягнула 324 чалавек

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пасля землетрасення ў Мексіцы дасягнула 324 чалавек. Абноўленыя даныя паведаміў кіраўнік нацыянальнай аварыйна-выратавальнай службы Мексікі Луіс Феліпэ Пуэнтэ.

"Агульная колькасць загінулых - 324 чалавекі", - напісаў Луіс Феліпэ Пуэнтэ ў Twitter.

Таксама ён удакладніў, што ў Мехіка загінулі 186 чалавек, у штаце Марэлас - 73, у штаце Пуэбла - 45, у штаце Мехіка - 13, у штаце Герэра - 6 і адзін чалавек у штаце Аахака.

Моцнае землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы 19 верасня. Пасля яго фіксавалася мноства паўторных штуршкоў магнітудай да 4,0. Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета аб'явіў трохдзённую нацыянальную жалобу па загінулых у выніку разгулу стыхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі