Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2018, 11:42

Колькасць загінулых пасля землетрасення ў Японіі ўзрасла да 8

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пасля землетрасення на японскім востраве Хакайда ўзрасла да 8, без вестак прапалі 32 чалавекі, паведамляе газета The Telegraph.

Раней паведамлялася пра двух загінулых.

Моцнае землетрасенне адбылося на Хакайда ў ноч на 6 верасня. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў акрузе Ібуры. Магнітуда склала 6,7. Землетрасенне выклікала апоўзні і прывяло да маштабнага адключэння электраэнергіі. Мільёны дамоў, а таксама будынак аэрапорта засталіся без электрычнасці. На востраве Хакайда быў цалкам спынены рух паяздоў.

Выратавальныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў землетрасення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі