Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 верасня 2017, 09:35

Колькасць загінулых ад урагану "Харві" ў Тэхасе ўзрасла да 60 чалавек

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку наступстваў урагану "Харві" ўзрасла да 60 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы. Раней у спісе загінулых былі не менш за 44 чалавекі.

Больш за ўсё людзей загінулі ў тэхаскай акрузе Харыс, колькасць ахвяр там дасягнула 30.

"Харві", які абрушыўся на Тэхас у ноч на 26 жніўня, стаў самым моцным ураганам у ЗША за апошнія 12 гадоў. Амаль 43 тыс. чалавек засталіся без дома і жывуць у часовых прыстанішчах. Кошт аднаўленчых работ пасля паводак у Тэхасе, выкліканых "Харві", можа скласці каля $180 млрд. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў у Кангрэса на ліквідацыю наступстваў з федэральнага бюджэту экстраннае фінансаванне ў памеры $7,85 млрд.

У Тэхасе і суседняй Луізіяне ўжо вядуцца аднаўленчыя работы, нягледзячы на тое што некаторыя раёны ўсё яшчэ затоплены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі