Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 жніўня 2017, 15:32

Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Непале дасягнула 110 чалавек

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Непале павялічваецца колькасць загінулых у выніку паводак і апоўзняў, выкліканых ліўнямі. Як перадае ТАСС, загінулымі на сённяшні дзень лічацца 110 чалавек. Раней паведамлялася аб 70 ахвярах.

Затоплены сотні вёсак, ратавальнікі разбіраюць завалы. Пацярпелым аказваецца ўся неабходная дапамога.

Адзначаецца, што ад удару стыхіі пацярпелі суседнія Індыя і Бангладэш. Агульная колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у гэтых трох дзяржавах за апошнія дні наблізілася да 250.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі