Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2018, 20:00

Колькасць загінулых ад абрушэння моста каля Генуі павялічылася да 35

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых ад абрушэння моста каля Генуі павялічылася да 35. Такія даныя прадставіла італьянская служба грамадзянскай абароны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на газету La Repubblica.

Ахвярамі сталі 35 чалавек, у тым ліку дзіця. Раней паведамлялася аб 11 загінулых. Паранены 14 чалавек, пяцёра знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. На месцы ЧП працуюць пажарныя, ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі. "Мы баімся, што колькасць ахвяр і параненых узрасце, таму што работы па разбору завалаў разбуранай часткі моста ўсё яшчэ прадаўжаюцца", - прыводзіць словы кіраўніка дэпартамента грамадзянскай абароны пры Савеце міністраў Італіі Анджэла Барэлі выданне.

Як паведамлялася, трагедыя здарылася сёння раніцай. Мост, па якім праходзіць скорасная аўтамагістраль А10, абрушыўся ў час навальніцы. У момант здарэння на ім знаходзілася 35 легкавых машын і тры грузавікі. Паводле папярэдніх даных, пралёт даўжынёй каля 100 м абваліўся на будынкі, што знаходзіліся пад ім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі