Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2018, 15:15

Колькасць пацярпелых ад землетрасенняў у Іране дасягнула 337 чалавек

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у выніку землетрасенняў у Іране за суткі ўзрасла да 337 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву прадстаўніка Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ісламскай Рэспублікі Іран Шахіна Фатхі.

Землетрасенні адбыліся ў правінцыях Фарс, Хармазган, Керманшах і Керман. Магнітуда падземных штуршкоў склала ад 4,7 да 5,9.

Цяпер праводзяцца выратавальныя аперацыі. Каля 200 выратавальных падраздзяленняў задзейнічаны ў Керманшаху, дзе за суткі было зафіксавана каля 170 аўтэршокаў.

Раней паведамлялася, што на захадзе Ірана адбылося землетрасенне магнітудай 5,9. Паводле даных Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 76 км на захад ад горада Керманшах і за 211 км на паўночны ўсход ад Багдада. Ачаг землетрасення быў на глыбіні 10 км. На поўдні Ірана таксама адбылося два землетрасенні магнітудай 4,6 і 5,4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі