Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2018, 16:21

Колькасць насельніцтва Шанхая і Пекіна скарацілася ўпершыню за 40 гадоў

25 студзеня, Пекін /БЕЛТА - Жэньмінь Жыбаа/. Колькасць насельніцтва ў Шанхаі і Пекіне знізілася ўпершыню з 1978 года, паведамляюць кітайскія СМІ.

Згодна з данымі Нацыянальнага бюро статыстыкі, у 2017 годзе насельніцтва Пекіна скарацілася на 22 тыс. чалавек (0,1 працэнта) да паказчыка 21,7 млн. Колькасць жыхароў Шанхая зменшылася на 13,7 тыс. чалавек і склала 24,18 млн чалавек.

Зніжэнне колькасці насельніцтва звязана з запаволеннем міграцыі з сельскіх раёнаў, скарачэннем колькасці людзей працаздольнага ўзросту, а таксама змяншэннем прывабнасці мегаполісаў для мігрантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі