Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2017, 09:33

Колькасць ахвяр землетрасення ў Мексіцы дасягнула 230

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр землетрасення ў Мексіцы дасягнула 230, паведамляюць інфармагенцтвы.

СМІ спасылаюцца на інфармацыю нацыянальнага каардынатара сіл грамадзянскай абароны рэспублікі Луіса Феліпэ Пуэнтэ ў Twitter, дзе ён інфармуе аб павелічэнні да 100 чалавек колькасці загінулых у Мехіка, а агульнай - да 230.

Землетрасенне адбылося 19 верасня, яго ахвярамі лічыліся 225 загінулых. Эпіцэнтр землетрасення магнітудай 7,1 знаходзіўся за 111 км на поўдзень ад Мехіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі