Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2018, 09:06

Колькасць ахвяр землетрасення ў Інданезіі павялічылася да 82 чалавек

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі ахвярамі землетрасення сталі больш як 80 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Магутнае землетрасенне адбылося 5 жніўня на інданезійскім востраве Ламбок. Ахвярамі яго сталі 82 чалавекі, тысячы людзей эквакуіраваны. Раней паведамлялася аб 39 загінулых у выніку землетрасення.

На востраве Ламбок адбылося землетрасенне магнітудай 6,6. Эпіцентр падземных штуршкоў знаходзіўся за 49 км на паўночны ўсход ад горада Матарам з насельніцтвам 319 тыс. жыхароў. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.

Новае землетрасенне адбылося праз тыдзень пасля землетрасення 29 ліпеня, у выніку якога загінулі 14 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі