Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2017, 13:43

Колькасць ахвяр узрыву на рынку ў Магадыша павялічылася да 39 чалавек

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр узрыву на рынку ў Магадыша павялічылася да 39 чалавек, амаль 50 - параненыя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней у СМІ фігуравала інфармацыя аб 35 загінулых і амаль 40 параненых у выніку ўзрыву ў сталіцы Самалі Магадыша. Паводле інфармацыі ўлад, узрыў адбыўся ў замініраваным грузавіку. Пакуль ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне.

У арганізацыі тэракта, найбольш верагодна, замешаны члены групоўкі "Аль-Шабаб". Напярэдадні трагедыі лідар тэрарыстаў зрабіў заяву, у якой пагражаў высокапастаўленым чыноўнікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі