Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2017, 15:03

Колькасць ахвяр тэракта ў Кабуле перавысіла 50 чалавек

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі двайнога тэракта ў афганскім Кабуле стаў 51 чалавек, каля 150 атрымалі раненні, перадаюць інфармагенцтвы. Раней паведамлялася аб 38 загінулых.

Два ўзрывы прагрымелі напярэдадні на вуліцы Дар-уль-Аман. Адразу смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае ўстройства каля ўрадавага будынка, пасля ўзарваўся замініраваны аўтамабіль.

Адказнасць за двайны тэракт узялі на сябе баевікі радыкальнага руху "Талібан".

Між тым сёння магутны ўзрыў прагрымеў у афганскім горадзе Джалалабад. Паводле папярэдніх даных, спрацавала самаробнае выбуховае ўстройства. Аб ахвярах пакуль не паведамляецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі